НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятные манеты "Пакацігарошак. Легенды і казкі народаў краін ЕўрАзЭС"

Дата выпуску ў абарачэнне 30 снежня 2009 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"

Памятные манеты "Пакацігарошак. Легенды і казкі народаў краін ЕўрАзЭС", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятные манеты "Пакацігарошак. Легенды і казкі народаў краін ЕўрАзЭС", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці
Памятные манеты "Пакацігарошак. Легенды і казкі народаў краін ЕўрАзЭС", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятные манеты "Пакацігарошак. Легенды і казкі народаў краін ЕўрАзЭС", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 14,35 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 3 500 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 1 руб. 84 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: ЛЕГЕНДЫ І КАЗКІ НАРОДАЎ КРАІН ЕўрАзЭС.

Аверс: уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры ў абрамленні беларускага арнаменту, які сімвалізуе дабро, – адлюстраванне знака Еўраазіяцкай эканамічнай супольнасці і надпіс: ЕўрАзЭС; па абодвух баках арнаменту надпісы: злева – РЭСПУБЛІКА, справа – БЕЛАРУСЬ; у ніжняй частцы манет – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі, на срэбнай уверсе справа – проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры на фоне вясковага пейзажа і паўразбуранага замка – выявы персанажаў казкі Пакацігарошка і Цмока, а таксама ў тры радкі надпіс: ПАКАЦІГАРОШАК.