НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Вавёрка"

Дата выпуску ў абарачэнне 30 снежня 2009 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятныя манеты "Вавёрка", аверс, залатая, 50 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Вавёрка", рэверс, залатая, 50 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Залатая, проба золата: 999
намінал: 50 рублёў
маса манеты: 7,78 г
маса золата ў чысціні: 7,78 г
якасць: "пруф", 1 устаўка з брыльянта, памер 1 мм, тып – SI
дыяметр: 25 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 481 руб. 85 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Вавёрка", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Вавёрка", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 31,1 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф", 1 устаўка з крышталя Свароўскi
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад iм указаны год чаканкi, проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у нiжняй – 50 РУБЛЁЎ (на залатой) i 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай).

Рэверс: у цэнтральнай частцы – рэльефная выява вавёркi, у воку – устаўка з брыльянта (на залатой) i ўстаўка з крышталя Свароўскi (на срэбнай); справа па крузе – надпiс: ВАВЁРКА SCIURUS VULGARIS.