НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Вавёркі"

Дата выпуску ў абарачэнне 30 снежня 2009 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятная манета "Вавёркі", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Вавёркі", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 31,1 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф", 2 устаўкi з крышталя Свароўскi
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс: у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад iм указаны год чаканкi, проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у нiжняй – 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтральнай частцы – рэльефная выява дзвюх вавёрак, у вачах – устаўкi з крышталя Свароўскi, уверсе па крузе – надпiс: ВАВЁРКI SCIURUS VULGARIS.