НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2012 года. Гандбол"

Дата выпуску ў абарачэнне 30 снежня 2009 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2012 года. Гандбол", аверс, срэбная, 100 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2012 года. Гандбол", рэверс, срэбная, 100 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 100 рублёў
маса манеты: 155,5 г
маса срэбра ў чысціні: 155,5 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 65 мм
тыраж: да 800 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 187 руб. 11 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2012 года. Гандбол", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2012 года. Гандбол", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 31,1 г
маса срэбра ў чысціні: 28,77 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 40 мм
тыраж: да 6 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 34 руб. 62 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: на фоне фрагмента малюнка гандбольнага мяча ў цэнтры – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у нiжняй – 100 РУБЛЁЎ i 20 РУБЛЁЎ на манетах адпаведных намiналаў; злева ад намiнала – проба сплаву, справа – год выпуску.

Рэверс: на фоне фрагмента малюнка гандбольнага мяча ў цэнтры – пiктаграма, якая сiмвалiзуе Таўэрскi мост (Лондан, Вялiкабрытанiя – месца правядзення Алiмпiйскiх гульняў 2012 года), i пiктаграфiчная выява двух гульцоў у момант кiдка i абароны; пад iмi – надпiс у два радкi: АЛIМПIЙСКIЯ ГУЛЬНI 2012; у нiжняй частцы па крузе надпiс: ГАНДБОЛ.