НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "I. Хруцкі"

Дата выпуску ў абарачэнне 5 студзеня 2010 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "I. Хруцкі", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "I. Хруцкі", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд", з прымяненнем метаду тампадрукавання
тыраж: 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 31 руб. 48 кап.
· у футарале – 33 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае прамавугольную форму, з пярэдняга і адваротнага бакоў манеты – выступаючы кант па перыметры прамавугольніка. Бакавая паверхня манеты без насечкі.

Аверс: у цэнтры – фрагмент карціны беларускага мастака Івана Хруцкага "Партрэт невядомай" выкананый метадам тампадрукавання; злева ўнізе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, вакол яе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, ўнізе – год чаканкі, намінал 20 РУБЛЁЎ, проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.

Рэверс: рэльефнае адлюстраванне фрагмента аўтапартрэта мастака і карціны "Кветкі і садавіна", пад ім – палітра і пэндзлі, аўтарскі подпіс; ўнізе надпісы: 1810–1885 (гады жыцця) і І. ХРУЦКІ.