НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Маё сэрца"

Дата выпуску ў абарачэнне 5 студзеня 2010 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "Маё сэрца", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Маё сэрца", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "пруф", з устаўкай: тры сінтэтычных крышталі
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 31 руб. 48 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: уверсе па цэнтру манеты – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – стылізаваная выява сэрца, паверхня якога запоўнена фактурай з лятаючых матылькоў, па перыметру на чатырох мовах (беларускай, рускай, англійскай і польскай) надпісы: Маё сэрца, Мое сердце, My heart, Moje serce; унізе – намінал 20 рублёў, год чаканкі, проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.

Рэверс: на паверхні, запоўненай фактурай з галінак, кветак і матылькоў, – стылізаваная выява сэрца з трыма ўстаўкамі з сінтэтычнага крышталя.