НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Араміс"

Дата выпуску ў абарачэнне 30 снежня 2009 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятныя манеты "Араміс", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Араміс", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "пруф", З прымяненнем метаду тампадрукавання, устаўка са штучнага крышталя блакiтнага колеру
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 5 000 шт.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Араміс", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Араміс", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "анцыркулейтэд", З прымяненнем метаду тампадрукавання, устаўка са штучнага крышталя блакiтнага колеру
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 10 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: чатыры фiгуры – Партоса, д’Артаньяна, Атоса i Арамiса, якiя iдуць на фоне парыжскай вулiцы; па краi манет на фоне шырокай стужкi ўверсе ў цэнтры – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, у верхняй частцы па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – намiнал: 20 РУБЛЁЎ, злева ад намiналу – проба сплаву, справа – год выпуску.

Рэверс: у цэнтры злева – вобраз Арамiса, справа – рэльефны вiдарыс стосiка кнiг, на заднiм фоне – карцiна, на якой адлюстравана абацтва; у эфесе шпагi – устаўка са штучнага крышталя блакiтнага колеру; па краi манет на фоне шырокай стужкi справа ўнiзе – на французскай мове надпiс: ARAMIS (на мове арыгiнала).