НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дню Рэспублікі)

Дата выпуску ў абарачэнне 3 ліпеня 1997 г.

Дызайн:
Т. Радзівілка (Беларусь)
Чаканка:
"Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія

Памятныя манеты, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дню Рэспублікі), аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дню Рэспублікі), рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 900
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 34,56 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 39 мм
тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дню Рэспублікі), аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дню Рэспублікі), рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 14,35 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 5 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі (на срэбнай – і маса каштоўнага металу ў чысціні і проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АД3IН РУБЕЛЬ на медна-нікелевай.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява абеліска "Мінск – горад-герой"; справа – у два радкі надпіс: 3 ЛIПЕНЯ; па крузе надпісы: ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ і ДЗЕНЬ РЭСПУБЛIКI.