Памятная манета "Казка аб мёртвай царэўне і сямі волатах"

Дата выпуску ў абарачэнне: 30 снежня 2009 года

Дызайн: аверс – С. Някрасава (Беларусь)рэверс – М. Шмакаў (Расія)
Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму авала, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – рэльефны партрэт А.С.Пушкiна; злева ад яго – стылiзаваная выява лiры, справа – стылiзаваная выява пiсчага пяра i скрутка; пад партрэтам – год выпуску, проба сплаву i намiнал: 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс

уверсе па крузе назва аднаго з казачных твораў "Сказка о мертвой царевне и семи богатырях"; у цэнтры – сюжэт з адпаведнага твора, выкананы метадам тампадрукавання.