Памятная манета "ЭКСПА-2010"

Дата выпуску ў абарачэнне: 10 сакавіка 2010 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,62 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 36 рублёў 56 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс

уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – геаметрычная кампазіцыя, у яе аснове – нацыянальны раслінны арнамент, які сімвалізуе развіццё горада ў гармоніі з наваколлем і адлюстроўвае тэматыку выставы "ЭКСПА-2010" – "Лепшы горад – лепшае жыццё"; унізе надпісы: 20 РУБЛЁЎ, проба сплаву і год чаканкі; у верхняй частцы па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ.

Рэверс

На адваротным баку манеты размешчаны выявы найбольш вядомых будынкаў, якія ў розныя перыяды з’яўляліся сімваламі міжнародных выстаў з указаннем года, калі яны праводзіліся: Крыштальны палац – першай Сусветнай выставы, што праходзіла ў Лондане ў 1851 г.; Эйфелева вежа, якая напамінае пра выставу ў Парыжы ў 1889 г.; панарама Шанхая з выявай Тэлевізійнай вежы, дзе будзе праходзіць Сусветная выстава 2010 г.; уверсе па крузе на беларускай і англійскай мовах назва Сусветнай выставы: ЭКСПА 2010 і ЕХРО 2010.