Памятныя манеты "Амерыга Веспучы (Amerigo Vespucci)"

Дата выпуску ў абарачэнне: 19 красавіка 2010 года

Дызайн: Д. Сураевска (Польшча),С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
  • якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд", Манета з галаграмай
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 31 рубель 48 капеек
  • у футарале – 33 рублі 09 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 2 рублі 48 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

уверсе ў цэнтры – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у верхняй частцы па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры манет на фоне навiгацыйнай марской карты – стылiзаваная выява ружы вятроў (на срэбнай – з нанесенай галаграмай); у нiжняй – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); злева ад намiналу – год чаканкi (на срэбнай справа – проба сплаву i фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы).

Рэверс

у цэнтры – выява аднаго з буйнейшых паруснiкаў у свеце "Amerigo Vespucci" на фоне марскога пейзажу, злева – паменшаная выява гэтага карабля (вiд збоку); пад iм надпiс: AMERIGO VESPUCCI ў арыгiнальным напiсаннi.