Памятныя манеты "Грунвальдская бітва. 600 год"

Дата выпуску ў абарачэнне: 07 красавіка 2010 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь) (акрамя дызайну залатой манеты наміналам 20 рублёў), В. Лукашык, А. Яцук, С. Заскевіч (Беларусь) (дызайн залатой манеты номіналам 20 рублёў)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Залатая , проба золата: 900
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 8,64 г
  • маса золата ў чысціні: 7,78 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 22 мм
  • тыраж: 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 481 рубель 85 капеек
няма ў наяўнасці
  • Залатая , проба золата: 900
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 5,76 г
  • маса золата ў чысціні: 5,18 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 19,8 мм
  • тыраж: 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 320 рублёў 82 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,62 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 2 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
  • у футарале – 38 рублёў 63 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 15,5 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 33 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 1 рубель 73 капейкі
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс

На пярэднім баку залатой манеты наміналам 50 рублёў, срэбнай і медна-нікелевай манет размешчаны: уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – стылізаваны відарыс мяча, які па абрысе нагадвае чалавека: на залатой манеце – на фоне патрэсканай зямлі, на срэбнай і медна-нікелевай манетах – на фоне кальчугі; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 50 РУБЛЁЎ (на залатой), 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), проба сплаву (на залатой і срэбнай) і год выпуску манет у абарачэнне.
На пярэднім баку залатой манеты наміналам 20 рублёў размешчаны: уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры ў абрамленні вянка з дубовых лістоў – выявы двух гатычных мячоў; надпісы: у верхняй частцы па крузе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 20 РУБЛЁЎ, год выпуску манеты ў абарачэнне і проба сплаву.

Рэверс

На адваротным баку гэтых манет размешчана стылізаваная пячатка ў выглядзе адбітка вялікага пальца, у структуры якога бачны надпіс: ГРУНВАЛЬДСКАЯ БІТВА і дата бітвы – 15.07.1410.
На адваротным баку гэтай манеты размешчаны: у цэнтральнай частцы – выява чашы, увянчанай дубовымі лістамі, як умяшчальні пакуты ад перажытай вайны і дзесяць крыжападобных пірамідальных выступаў як памяць пра загінуўшых у Вялікай вайне; па крузе надпісы: у верхняй частцы – ГРУНВАЛЬДСКАЯ БІТВА, у ніжняй – 600 ГОД.