НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "2-i Беларускi фронт. Захараў Г.Ф."

Дата выпуску ў абарачэнне 14 красавіка 2010 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Манетны двор Фiнляндыi", Вантаа, Фiнляндыя

Памятныя манеты "2-i Беларускi фронт. Захараў Г.Ф.", аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "2-i Беларускi фронт. Захараў Г.Ф.", рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 16,81 г
маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 2 500 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 18 руб. 71 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "2-i Беларускi фронт. Захараў Г.Ф.", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "2-i Беларускi фронт. Захараў Г.Ф.", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 1 руб. 50 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: у цэнтры справа – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад ёй надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); злева ад герба – рэльефная выява манумента "Курган Славы" i надпiсы: ВIЦЕБСК МАГIЛЁЎ МIНСК ГРОДНА БРЭСТ; па крузе ў верхняй частцы надпiсы: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай), АПЕРАЦЫЯ БАГРАЦIЁН.

Рэверс: злева – рэльефнае адлюстраванне партрэта Захарава Г.Ф. на фоне карты бiтваў; справа па крузе надпiс: 2-i Беларускi фронт. Захараў Г.Ф.