НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Свята-Успенскі сабор"

Дата выпуску ў абарачэнне 6 мая 2010 г.

Дызайн:
аверс – А. Навасёлава (Беларусь),
рэверс – Ханну Вейялайнэн (Фінляндыя)
Чаканка:
ТАА "Манетны двор Фiнляндыi", Вантаа, Фiнляндыя

Памятныя манеты "Свята-Успенскі сабор", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Свята-Успенскі сабор", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "пруф", З прымяненнем метаду тампадрукавання
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 6 000 шт.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Свята-Успенскі сабор", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Свята-Успенскі сабор", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд", З прымяненнем метаду тампадрукавання
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 3 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет гладкая, з 7 выемкамi.

Аверс: у цэнтры злева – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; справа ад яго – рэльефная выява звана; па крузе ў верхняй частцы надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй частцы па крузе надпiс: 20 РУБЛЁЎ, год чаканкi i проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява Свята-Успенскага сабора Маскоўскага Крамля, купалы якога выкананы на манеце з прымяненнем метаду тампадрукавання; уверсе па крузе надпiс: СВЯТО-УСПЕНСКИЙ СОБОР.