Памятныя манеты "Свята-Петра-Паўлаўскі сабор"

Дата выпуску ў абарачэнне: 06 мая 2010 года

Дызайн: аверс – А. Навасёлава (Беларусь),рэверс – Ханну Вейялайнэн (Фінляндыя)
Чаканка: ТАА "Манетны двор Фiнляндыi", Вантаа, Фiнляндыя
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
  • якасць: "пруф", З прымяненнем метаду тампадрукавання
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 6 000 шт.
няма ў наяўнасці
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет гладкая, з 7 выемкамi.

Аверс

у цэнтры злева – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; справа ад яго – рэльефная выява звана; па крузе ў верхняй частцы надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй частцы па крузе надпiс: 20 РУБЛЁЎ, год чаканкi i проба сплаву.

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява ўзведзенага ў г. Санкт-Пецярбургу Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, шпiль i купал якога выкананы на манеце з прымяненнем метаду тампадрукавання; уверсе па крузе надпiс: СВЯТО-ПЕТРО-ПАВЛОВСКИЙ СОБОР.