НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "ЕўрАзЭС. 10 год"

Дата выпуску ў абарачэнне 20 ліпеня 2010 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"

Памятныя манеты "ЕўрАзЭС. 10 год", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "ЕўрАзЭС. 10 год", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф", Манета з галаграмай
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 36 руб. 56 кап.
· у футарале – 38 руб. 31 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "ЕўрАзЭС. 10 год", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "ЕўрАзЭС. 10 год", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 14,35 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 3 500 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 1 руб. 73 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры ў абрамленні беларускага арнаменту "Жыцень", што сімвалізуе высокую ўраджайнасць, дабрабыт, – знак Еўразійскай эканамічнай супольнасці; справа – год чаканкі, злева (на срэбнай) – проба сплаву; у ніжняй частцы манет надпісы: ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АДЗІН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры ў абрамленні сцягоў дзяржаў, што ўваходзяць у склад Еўразійскай эканамічнай супольнасці, – выява зямнога шара, дзе на мацерыку Еўразія акцэнтаваны граніцы краін – членаў ЕўрАзЭС (на срэбнай манеце выява зямнога шара выканана галаграмай); па крузе надпіс: ЕЎРАЗІЙСКАЯ ЭКАНАМІЧНАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ • 10 ГОД.