НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Кансціцьюшн (Constitution)"

Дата выпуску ў абарачэнне 10 лістапада 2010 г.

Дызайн:
Д. Сураевска (Польшча),
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятныя манеты "Кансціцьюшн (Constitution)", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Кансціцьюшн (Constitution)", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд", Манета з галаграмай
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 30 руб. 75 кап.
· у футарале – 32 руб. 79 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Кансціцьюшн (Constitution)", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Кансціцьюшн (Constitution)", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 2 руб. 59 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры манет на фоне навігацыйнай марской карты – стылізаваная выява ружы вятроў (на срэбнай – з нанесенай галаграмай); унізе намінал – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева ад яго – год чаканкі (на срэбнай справа – проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы).

Рэверс: у цэнтры – выява аднаго з самых старых у свеце парусных суднаў "Конститьюшн (Constitution)" на фоне берагавой лініі марскога пейзажу, злева – паменшаная выява гэтага карабля (выгляд збоку); пад ёй на мове арыгінала надпіс: CONSTITUTION.