НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты, прысвечаныя 2000-годдзю Хрысціянства (для каталіцкай канфесіі)

Дата выпуску ў абарачэнне 20 снежня 1999 г.

Дызайн:
Т. Радзівілка (Беларусь)
Чаканка:
"Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія

Памятныя манеты, прысвечаныя  2000-годдзю Хрысціянства (для каталіцкай канфесіі), аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты, прысвечаныя  2000-годдзю Хрысціянства (для каталіцкай канфесіі), рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 39 мм
тыраж: да 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты, прысвечаныя  2000-годдзю Хрысціянства (для каталіцкай канфесіі), аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты, прысвечаныя  2000-годдзю Хрысціянства (для каталіцкай канфесіі), рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 14,35 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: да 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 1 руб. 03 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі (на срэбнай – і маса каштоўнага металу ў чысціні і проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унізе – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АД3IН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: злева – рэльефная выява сімвала юбілею каталіцкай царквы; справа – рэльефная выява трох касцёлаў: (зверху ўніз) Пінскага, Гарадзенскага і Мінскага; уверсе па крузе надпіс: 2000–ГОДДЗЕ ХРЫСЦIЯНСТВА.