Памятная манета "Царыца Неферціці"

Дата выпуску ў абарачэнне: 24 снежня 2010 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
  • якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 28,00 х 40,00 мм
  • тыраж: да 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 57 рублёў 16 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае прамавугольную форму. З пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс

уверсе злева – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – рэльефная выява фараона Аменхацепа IV (Эхнатона) з жонкай, царыцай Неферцiцi; надпiсы: злева – РЭСПУБЛIКА, уверсе – БЕЛАРУСЬ, унiзе – год чаканкi i намiнал 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява скульптурнага партрэта царыцы Неферцiцi; злева надпiс: Царыца Неферцiцi; справа ўнiзе – проба сплаву.