НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная мАнета "Экстаз святой Тэрэзы"

Дата выпуску ў абарачэнне 24 снежня 2010 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятная мАнета "Экстаз святой Тэрэзы", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная мАнета "Экстаз святой Тэрэзы", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 28,00 х 40,00 мм
тыраж: да 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 57 руб. 16 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае прамавугольную форму. З пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: уверсе злева – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выява iтальянскага архiтэктара, скульптара i жывапiсца Джаванi Ларэнца Бернiнi; надпiсы: злева – РЭСПУБЛIКА, уверсе – БЕЛАРУСЬ, унiзе – год чаканкi i намiнал 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява скульптуры "Экстаз святой Тэрэзы"; злева надпiс: Экстаз святой Тэрэзы; справа ўнiзе – проба сплаву.