НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Мінская"

Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 20 рублёў – 27 снежня 2010 г.; залатая, 50 рублёў – 19 снежня 2013 г.; залатая, 1 000 рублёў – 19 снежня 2013 г.; срэбная, 500 рублёў – 19 снежня 2013 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Мінская", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Мінская", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925, золата – 999
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 31,1 г
маса срэбра ў чысціні: 28,77 г, золата – 0,002 г
якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 30,00 х 45,00 мм. З пакрыццём золатам
тыраж: да 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 39 руб. 68 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Мінская", аверс, залатая, 50 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Мінская", рэверс, залатая, 50 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Залатая, проба золата: 999
намінал: 50 рублёў
маса манеты: 5 г
маса золата ў чысціні: 4,99 г
якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 14,00 х 23,50 мм.
тыраж: да 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 460 руб. 00 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах
Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Мінская", аверс, залатая, 1 000 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Мінская", рэверс, залатая, 1 000 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Залатая, проба золата: 999
намінал: 1 000 рублёў
маса манеты: 100 г
маса золата ў чысціні: 99,9 г
якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 36,00 х 53,00 мм.
тыраж: да 200 шт.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Мінская", аверс, срэбная, 500 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Мінская", рэверс, срэбная, 500 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925, золата – 999
намінал: 500 рублёў
маса манеты: 500 г
маса срэбра ў чысціні: 462,5 г, золата – 0,00127 г
якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 90,00 х 135,00 мм. З пакрыццём золатам
тыраж: да 500 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 1 081 руб. 00 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манеты маюць прамавугольную форму, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: у цэнтры – арнамент у выглядзе вінаграднай лазы, якая сімвалізуе Багародзіцу, унутры арнаменту – памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўі ў сувязі са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусі, і проба сплаву; уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і ў два радкі надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал: 20, 50, 500 і 1000 РУБЛЁЎ, справа ад наміналу – год чаканкі.

Рэверс: у цэнтры – вобраз Прасвятой Багародзіцы "Мінская"; на срэбнай манеце наміналам 20 і 500 рублёў -- выявы німбаў Багародзіцы і Ісуса Хрыста, зоркі на адзенні Багародзіцы і арнамент выкананы золатам; унізе надпіс: МІНСКАЯ.