Памятная манета

Дата выпуску ў абарачэнне: 04 студзеня 2011 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
  • якасць: "пруф", з устаўкай са штучнага цыркону
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 15 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 29 рублёў 43 капейкі
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс

уверсе ў цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры манеты – стылізаваная выява "Дрэва кахання" з кронай з сэрцаў, вакол якога на чатырох мовах (рускай, беларускай, англійскай і польскай) надпісы: МОЯ ЛЮБОВЬ, МАЁ КАХАННЕ, MY LOVE, MOYA MIŁOŚĆ; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ, злева ад яго – проба сплаву, справа – год чаканкі і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.

Рэверс

у цэнтры – выява пары закаханых катоў у абрамленні арнаментальных матываў тэматыкі манеты, уверсе – устаўка са штучнага цыркону ў форме сэрца.