НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Звычайная пустальга"

Дата выпуску ў абарачэнне 28 снежня 2010 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"

Памятныя манеты "Звычайная пустальга", аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Звычайная пустальга", рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 16,81 г
маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 2 500 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 18 руб. 28 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Звычайная пустальга", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Звычайная пустальга", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 1 руб. 96 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выява маленькай птушкi на далонях, пад ёй – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява звычайнай пустальгi (яна прызнана ў Беларусi ў 2010 годзе Птушкай года); па крузе надпiсы: злева – ПТУШКА ГОДА, справа – ЗВЫЧАЙНАЯ ПУСТАЛЬГА.