Памятныя манеты "Пугач"

Дата выпуску ў абарачэнне: 28 снежня 2010 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 7,78 г
  • маса золата ў чысціні: 7,78 г
  • якасць: "пруф", 2 устаўкi з брыльянта, памер 0,8 мм, тып – VS
  • дыяметр: 25 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 516 рублёў 53 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 999
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф", 2 устаўкi з крышталя Свароўскi
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 46 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс

у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад iм – год чаканкi, злева – проба сплаву; па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал: 50 РУБЛЁЎ (на залатой) i 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай).

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява галавы пугача, у вачах – устаўкi з брыльянта (на залатой) i з крышталю Свароўскi (на срэбнай); па крузе надпiсы: уверсе – ПУГАЧ, унiзе – BUBO BUBO.