НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Пугачы"

Дата выпуску ў абарачэнне 28 снежня 2010 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятная манета "Пугачы", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Пугачы", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 31,1 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф", 2 устаўкi з крышталя Свароўскi
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 46 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс: у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад iм – год чаканкi, злева – проба сплаву; па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява двух пугачоў, якiя сядзяць на галiнцы, у вачах аднаго – устаўкi з крышталю Свароўскi; па крузе надпiсы: ПУГАЧЫ BUBO BUBO.