Памятныя манеты "Стрэчанне. Звычаi i абрады народаў краiн ЕўрАзЭС"

Дата выпуску ў абарачэнне: 29 снежня 2010 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: ФДУП "Дзяржзнак", Санкт-Пецярбург, Расія
  • Срэбная , проба срэбра: 925 , проба золата: 999
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г, золата – 0,0625 г)
  • якасць: "пруф", З пакрыццём золатам
  • дыяметр: 39 мм
  • тыраж: 2 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 63 рублі 25 капеек
  • у футарале – 68 рублёў 82 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 14,48 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 4 рублі 60 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

уверсе ў цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; уверсе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява знака ЕўрАзЭС у абрамленні арнаменту, які сімвалізуе грамнічную свечку; унізе намінал: ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АДЗІН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), справа ад знака – год чаканкі, злева – проба сплаву (на срэбнай).

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява птушкі, якая ляціць над заснежанымі палямі (на срэбнай манеце птушка пазалочана), што сімвалізуе сустрэчу зімы і лета.