Памятныя манеты "Славянка"

Дата выпуску ў абарачэнне: 31 снежня 2010 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 7,78 г
  • маса золата ў чысціні: 7,77 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 22 мм
  • тыраж: да 2 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 481 рубель 23 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 999
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,07 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 36 рублёў 52 капейкі
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

уверсе ў цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява "Дрэва жыцця", міфапаэтычнага вобраза, што ўяўляе ўніверсальную канцэпцыю жыцця ва ўсіх яго праявах; унізе намінал: 50 РУБЛЁЎ (на залатой) і 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай), злева ад наміналу – проба сплаву, справа – год чаканкі.

Рэверс

Рэверс залатой манеты: у цэнтры – рэльефная выява пагруднага партрэта маладой славянкі з немаўляткам на руках, па баках – дзве райскія птушачкі, якія дапаўняюць духоўны складнік кампазіцыі; уверсе па крузе надпіс: СЛАВЯНКА.
Рэверс срэбнай манеты: у арнаментаванай арцы ў цэнтры – рэльефная выява пагруднага партрэта маладой славянкі з немаўляткам на руках; уверсе па крузе надпіс: СЛАВЯНКА.