Памятныя манеты "Іудаізм. Валожынская іешыва"

Дата выпуску ў абарачэнне: 30 снежня 2010 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 10 рублёў
  • маса манеты: 16,81 г
  • маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 33 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 17 рублёў 25 капеек
  • у футарале – 19 рублёў 27 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 15,55 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 33 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 2 рублі 88 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; стылiзаваная кампазiцыя, якая ўяўляе сямiсвечнiк, – адзiн з сiмвалаў iудаiзму; намiнал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); год чаканкi; на срэбнай манеце – проба сплаву.

Рэверс

выява будынка Валожынскай iешывы i надпiсы: IУДАIЗМ. ВАЛОЖЫНСКАЯ IЕШЫВА.