НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Дата выпуску ў абарачэнне 27 чэрвеня 2011 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 16,81 г
маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 37 мм
тыраж: 2 500 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 18 руб. 98 кап.
· у футарале – 20 руб. 98 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 20 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 37 мм
тыраж: 2 500 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 2 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: уверсе ў цэнтры – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры манеты – лагатып Славянскага базару, выкананы ў стылi дынамiчнай, дэкаратыўна-шрыфтавой кампазiцыi; па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); злева – год чаканкi; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры на фоне панарамы горада з пазнавальнымi i характэрнымi для Вiцебска архiтэктурнымi вобразамi – стылiзаваная рэльефная выява рукi, працягнутай да гледача ў даверлiвым жэсце (далонню ўверх). На ёй з вежай "Духаўскi круглiк" на заднiм плане адлюстравана галоўная сцэна Славянскага базару – амфiтэатр, за ёй – нотка-валошка з пялёсткамi, якiя пераўтвараюцца ў птушак.