НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "І. Буйніцкі. 150 гадоў"

Дата выпуску ў абарачэнне 16 жніўня 2011 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "І. Буйніцкі. 150 гадоў", аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "І. Буйніцкі. 150 гадоў", рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 16,81 г
маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 37 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 19 руб. 55 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "І. Буйніцкі. 150 гадоў", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "І. Буйніцкі. 150 гадоў", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 20 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 37 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 2 руб. 53 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – стылізаваная выява тэатральнай сцэны; надпісы: уверсе па крузе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева – год чаканкі; справа (на срэбнай манеце) – проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры на дэкаратыўным фоне – партрэт беларускага акцёра і тэатральнага дзеяча І. Буйніцкага; справа – стылізаваная выява сцэны і фрагмента тэатральнага паказу з удзелам І. Буйніцкага і яго дачкі; унізе па крузе надпісы: І. БУЙНІЦКІ і гады жыцця: 1861—1917.