НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "М. Агінскі"

Дата выпуску ў абарачэнне 22 жніўня 2011 г.

Дызайн:
Пётр Гароль (Польшча)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "М. Агінскі", аверс, залатая, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "М. Агінскі", рэверс, залатая, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Залатая, проба золата: 900
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 1 г
маса золата ў чысціні: 0,9 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 12 мм
тыраж: да 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 81 руб. 00 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе – геаметрычны арнамент; надпісы: уверсе па крузе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 10 рублёў і год чаканкі, злева – проба сплаву; справа – знак Манетнага двара Польшчы.

Рэверс: у цэнтры – партрэт беларускага, польскага і расійскага палітычнага дзеяча, вядомага кампазітара М. Агінскага; ўнізе –подпіс факсіміле: Michał Kleofas Ogiński.