Памятныя манеты "Мацярынства"

Дата выпуску ў абарачэнне: 29 жніўня 2011 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд", з прымяненнем метаду тампадрукавання
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 46 рублёў 00 капеек
  • у футарале – 63 рублі 83 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 5 рублёў 75 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява радавога дрэва (вобраза "Маці-радзіцельніцы") як сімвала прадаўжэння роду, унізе – дэкаратыўная кампазіцыя, якая ўключае сімвалы сям’і і сонца; пад ёй злева – год чаканкі: 2011 (на срэбнай манеце – і проба сплаву), справа – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс

у цэнтры – выява дзіцяці з птушкай на руках у маці (птушка з’яўляецца сімвалам шчасця і ўвасабляе будучы шчаслівы лёс дзіцяці), уверсе – схілены твар маці, справа – арнамент з выявай сімвалу дзяцей. Унізе па крузе надпіс: МАЦЯРЫНСТВА.