Памятная манета "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Казанская"

Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 20 рублёў - 02 верасня 2011 года; залатая, 50 рублёў - 01 кастрычніка 2014 года; залатая, 1 000 рублёў - 01 кастрычніка 2014 года; срэбная, 500 рублёў - 01 кастрычніка 2014 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
  • Срэбная , проба срэбра: 925 , проба золата: 999
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса срэбра ў чысціні: 28,77 г, золата – 0,002 г)
  • якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 30,00 х 45,00 мм. З пакрыццём золатам
  • тыраж: да 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 80 рублёў 50 капеек
няма ў наяўнасці
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 5 г
  • маса золата ў чысціні: 4,99 г
  • якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 14,00 х 23,50 мм.
  • тыраж: да 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 460 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 1 000 рублёў
  • маса манеты: 100 г
  • маса золата ў чысціні: 99,9 г
  • якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 36,00 х 53,00 мм.
  • тыраж: да 200 шт.
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 925 , проба золата: 999
  • намінал: 500 рублёў
  • маса манеты: 500 г
  • маса срэбра ў чысціні: 462,5 г, золата – 0,0053 г)
  • якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 90,00 х 135,00 мм. З пакрыццём золатам
  • тыраж: да 600 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 1 081 рубель 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць прамавугольную форму. З пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і ў два радкі надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – арнамент у выглядзе вінаграднай лазы, якая сімвалізуе Багародзіцу, унутры якога – памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўі ў сувязі са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусі, і проба сплаву; унізе – намінал: 20, 500 РУБЛЁЎ (на срэбных) і 50 РУБЛЁЎ, 1000 РУБЛЁЎ (на залатых), справа ад наміналу – год чаканкі.

Рэверс

у цэнтры – вобраз Прасвятой Багародзіцы "Казанская" (на срэбных манетах наміналам 20 і 500 рублёў выявы німбаў над Багародзіцай і Ісусам Хрыстом, зоркі на адзенні Багародзіцы, а таксама арнамент па вуглах манеты выкананы золатам); унізе – надпіс: КАЗАНСКАЯ.