НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета, прысвечаная 80-годдзю фінансавай сістэмы

Дата выпуску ў абарачэнне 4 студзеня 1999 г.

Дызайн:
Т. Радзівілка (Беларусь)
Чаканка:
"Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія

Памятная манета, прысвечаная 80-годдзю фінансавай сістэмы, аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета, прысвечаная 80-годдзю фінансавай сістэмы, рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,65 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 39 мм
тыраж: 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, маса каштоўнага металу ў чысціні і проба сплаву; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АД3IН РУБЕЛЬ ( на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры ў чатыры радкі надпіс: "80 ГОД ФIНАНСАВАЙ СIСТЭМЕ"; унізе – лаўровая галіна.