Памятная манета "Вальтэр"

Дата выпуску ў абарачэнне: 14 кастрычніка 2011 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
  • якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 28,00 х 40,00 мм
  • тыраж: да 3 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 51 рубель 75 капеек
  • у футарале – 57 рублёў 24 капейкі

Манета мае прамавугольную форму, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс

уверсе злева – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь: у цэнтры – выява французскага скульптара і графіка Ж.А. Гудона; надпісы: злева – РЭСПУБЛІКА, уверсе – БЕЛАРУСЬ: унізе – год чаканкі і намінал 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява скульптуры "Вальтэр"; уверсе злева надпіс: ВАЛЬТЭР; справа ўнізе – проба сплаву.