НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Палеалітычная Венера. Касцёнкі"

Дата выпуску ў абарачэнне 14 кастрычніка 2011 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятная манета "Палеалітычная Венера. Касцёнкі", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Палеалітычная Венера. Касцёнкі", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "пруф", форма - прамавугольная, памер: 28,00 х 40,00 мм
тыраж: да 3 500 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 51 руб. 75 кап.
· у футарале – 57 руб. 24 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манета мае прамавугольную форму, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: уверсе злева – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь: у цэнтры – выява наскальнага малюнка быка ў пячоры Ласко ў Францыі; надпісы: на малюнку – ПЯЧОРА ЛАСКО, злева ад яго – РЭСПУБЛІКА, уверсе – БЕЛАРУСЬ: унізе – год чаканкі і намінал 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява найстаражытнейшай статуэткі палеалітычнай Венеры, знойдзенай у с. Касцёнкі (Варонежская вобласць), якая сімвалізуе багіню ўрадлівасці; злева надпіс: ПАЛЕАЛІТЫЧНАЯ ВЕНЕРА. КАСЦЁНКІ; справа ўнізе – проба сплаву.