НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Вожыкі"

Дата выпуску ў абарачэнне 29 снежня 2011 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятная манета "Вожыкі", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Вожыкі", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 31,1 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф", з устаўкай: 2 крышталя Свароўскі
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 90 руб. 28 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс: у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi, злева – проба сплаву; па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява вожыкаў, у вачах аднаго з іх – устаўкі з крышталю Свароўскi; па крузе надпiсы: ВОЖЫКІ * ERINACEUS CONCOLOR.