НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Беларусь – Кітай. 20 гадоў дыпламатычных адносін"

Дата выпуску ў абарачэнне 3 студзеня 2012 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятныя манеты "Беларусь – Кітай. 20 гадоў дыпламатычных адносін", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Беларусь – Кітай. 20 гадоў дыпламатычных адносін", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 1 500 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 54 руб. 05 кап.
· у футарале – 60 руб. 36 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Беларусь – Кітай. 20 гадоў дыпламатычных адносін", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Беларусь – Кітай. 20 гадоў дыпламатычных адносін", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 8 руб. 05 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: на фоне дэкаратыўнага пано з сімваламі дзвюх краін – выява стылізаванай пячаткі, унутры якой па крузе надпісы: БЕЛАРУСЬ – КІТАЙ і 20 ГАДОЎ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСІН; у цэнтры – дзве далоні ў дружалюбным рукапацісканні.