НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Ахалтэкінскі конь"

Дата выпуску ў абарачэнне 30 снежня 2011 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятная манета "Ахалтэкінскі конь", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Ахалтэкінскі конь", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 31,1 г
маса срэбра ў чысціні: 28,77 г
якасць: "пруф", з прымяненнем метаду тампадрукавання
тыраж: да 6 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 76 руб. 48 кап.
· у футарале – 81 руб. 41 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манета мае прамавугольную форму. З пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява дзвюх коней, якія імчацца стрымгалоў, што сімвалізуе дынаміку, хуткасць і сілу; унізе злева направа – намінал 20 РУБЛЁЎ, проба сплаву і год чаканкі.

Рэверс: у цэнтры – выява Ахалтэкінскага каня на фоне грэчаскага арнаменту, антычных калон і дэкаратыўнай кампазіцыі; злева надпіс: АХАЛТЭКІНСКІ КОНЬ.