НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Арабскі танец"

Дата выпуску ў абарачэнне 28 снежня 2011 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятная манета "Арабскі танец", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Арабскі танец", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "пруф", з прымяненнем метаду тампадрукавання
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 6 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 76 руб. 28 кап.
· у футарале – 80 руб. 50 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява знака ў форме спіралі, з элементамі кампазіцыі, якія рытмічна паўтараюцца, быццам танцуюць. Кампазіцыя складаецца з фракталаў; унiзе – намiнал 20 РУБЛЁЎ, злева ад наміналу – год чаканкі, справа – проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры на фоне арабскага арнаменту – выява дзвюх жанчын у танцы; злева па крузе надпіс: АРАБСКІ ТАНЕЦ.