НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Полацк. Ганзейскі саюз"

Дата выпуску ў абарачэнне 28 снежня 2011 г.

Дызайн:
Д. Сураевска (Польшча)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "Полацк. Ганзейскі саюз", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Полацк. Ганзейскі саюз", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 54 руб. 05 кап.
· у футарале – 59 руб. 52 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты без насечкі.

Аверс: уверсе па крузе на стужцы надпіс: HANSA; пад ёй справа на фоне стылізаванай карты з гандлёвымі маршрутамі – выява гандлёвага парусніка; справа ад яго – выявы трызубца – атрыбута рымскага бога мораў Нептуна (грэчаскага Пасейдона) і кадуцэі – атрыбута рымскага бога гандлю Меркурыя (грэчаскага Гермеса); злева на манеце – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, па крузе герба надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ і год чаканкі, унізе манеты – намінал 20 РУБЛЁЎ, проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.

Рэверс: уверсе па крузе надпіс: ПОЛАЦК; у цэнтры на фоне рэканструкцыі старажытнага горада – выява сцэны гандлю на гарадскім рынку; злева – рэльефная выява герба горада.