НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Беларусбанк. 90 гадоў"

Дата выпуску ў абарачэнне 14 мая 2012 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Беларусбанк. 90 гадоў", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Беларусбанк. 90 гадоў", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 44 руб. 28 кап.
· у футарале – 48 руб. 12 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах
Памятныя манеты "Беларусбанк. 90 гадоў", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Беларусбанк. 90 гадоў", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 3 руб. 45 кап.
· у футарале – 5 руб. 89 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі (на срэбнай злева – проба сплаву); уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры – выява адміністрацыйнага будынка ААТ "ААБ Беларусбанк"; уверсе – выява фірменнага знака банка і надпіс: 90 ГАДОЎ; унізе надпіс: БЕЛАРУСБАНК.