НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Сонца"

Дата выпуску ў абарачэнне 17 мая 2012 г.

Дызайн:
У. Валежак (Польшча)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "Сонца", аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Сонца", рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925, золата – 999
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 10 г
маса срэбра ў чысціні: 9,25 г, золата – 0,03 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 32 мм
тыраж: да 11 111 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет гладкая.

Аверс: у цэнтры на фоне стылізаванай выявы фрагмента сонечнай сістэмы, унутры якой па крузе на лацінскай мове надпіс: SYSTEMA SOLARE, – антычная скульптура Атланта, які трымае на плячах планету Зямля; уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, злева па крузе – намінал 10 РУБЛЁЎ, справа па крузе – год чаканкі, проба сплаву, фірменны (таварны) знак АТ "Манетны двор Польшчы".

Рэверс: у цэнтры на фоне стылізаванай выявы фрагмента сонечнай сістэмы – выкананы золатам стылізаваны відарыс зоркі Сонца; уверсе – на лацінскай мове надпіс: SOL.