Памятная манета "Венера"

Дата выпуску ў абарачэнне: 17 мая 2012 года

Дызайн: У. Валежак (Польшча)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет гладкая.

Аверс

у цэнтры на фоне стылізаванай выявы фрагмента сонечнай сістэмы, унутры якой па крузе на лацінскай мове надпіс: SYSTEMA SOLARE, – антычная скульптура Атланта, які трымае на плячах планету Зямля; уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, злева па крузе – намінал 10 РУБЛЁЎ, справа па крузе – год чаканкі, проба сплаву, фірменны (таварны) знак АТ "Манетны двор Польшчы".

Рэверс

у цэнтры – выкананы метадам тампадрукавання відарыс планеты Венера, злева пад ім – выява астранамічнага сімвала планеты Венера і на лацінскай мове надпіс: VENUS. У якасці фону выкарыстаны стылізаваныя выявы фрагментаў карт зорнага неба XVI стагоддзя, якія ўяўляюць сонечную сістэму.