НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Максім Танк. 100 гадоў"

Дата выпуску ў абарачэнне 29 жніўня 2012 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Максім Танк. 100 гадоў", аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Максім Танк. 100 гадоў", рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 16,81 г
маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 37 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 32 руб. 20 кап.
· у футарале – 36 руб. 17 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах
Памятныя манеты "Максім Танк. 100 гадоў", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Максім Танк. 100 гадоў", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 19,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 37 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 5 руб. 18 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – стылізаваная выява пейзажу: дрэва, луг, жоравы; надпісы: уверсе па крузе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); справа – год чаканкі: 2012; злева (на срэбнай манеце) – проба сплаву.

Рэверс: справа – рэльефная выява класіка беларускай літаратуры Максіма Танка, які сядзіць за сталом; злева – стылізаваная выява беларускага пейзажу: луг, возера і птушкі, якія ляцяць у небе. Унізе ў два радкі надпісы: МАКСІМ ТАНК, 1912—1995 (гады жыцця).