Памятныя манеты "Вайна 1812 года. 200 гадоў"

Дата выпуску ў абарачэнне: 27 верасня 2012 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 10 рублёў
  • маса манеты: 16,81 г
  • маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 37 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 32 рублі 20 капеек
  • у футарале – 36 рублёў 9 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 20 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 37 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 5 рублёў 18 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

у цэнтры круга, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; надпісы: уверсе па крузе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); унізе ў цэнтры – год чаканкі: 2012; злева (на срэбнай манеце) – проба сплаву.

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява каменя – памятнага знака ў форме крыжа – з размешчанай на ім картай, на якой пазначаны месцы баёў, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі; уперадзе на выступе каменя – сцяг, які прыкрывае верхнюю частку карты; каля падножжа каменя – гарматны ствол, гарматныя ядры, шабля і палаш; надпісы: уверсе па крузе – ВАЙНА 1812 ГОДА; унізе на геральдычнай стужцы – 200 ГАДОЎ.