Памятная манета "Данскі конь"

Дата выпуску ў абарачэнне: 25 кастрычніка 2012 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса срэбра ў чысціні: 28,77 г
  • якасць: "пруф", з прымяненнем метаду тампадрукавання
  • тыраж: да 6 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 76 рублёў 48 капеек
  • у футарале – 81 рубель 92 капейкі

Манета мае прамавугольную форму. З пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява дзвюх коней, якія імчацца стрымгалоў, што сімвалізуе дынаміку, хуткасць і сілу; унізе злева направа – намінал 20 РУБЛЁЎ, проба сплаву і год чаканкі.

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява данскога каня на фоне арнаменту, складзенага з агнястрэльнай зброі (пісталетаў); справа – выкананая метадам тамкадрукавання выява афіцэра Данскога казацкага войска перыяду вайны 1812 года верхам на данскім кані; злева надпіс: ДАНСКІ КОНЬ.