НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Алiмпiйскiя гульнi 2004 года. Афiны"

Дата выпуску ў абарачэнне 24 жніўня 2004 г.

Дызайн:
аверс: С. Заскевіч (Беларусь),
рэверс: В. Вронскі (Польшча)
Чаканка:
ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія

Памятная манета "Алiмпiйскiя гульнi 2004 года. Афiны", аверс, срэбная, 1 000 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Алiмпiйскiя гульнi 2004 года. Афiны", рэверс, срэбная, 1 000 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 1 000 рублёў
маса манеты: 1000 г
маса срэбра ў чысціні: 1000 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 100 мм
тыраж: 650 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 1 203 руб. 25 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты гладкая, на ёй – iндывiдуальны нумар.

Аверс: у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi i проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ТЫСЯЧА РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры на фоне каланады – адлюстраванне элiна на каляснiцы, якi кiруе чацвёркай коней; уверсе – надпiсы ў два радкi АНNA i АЛIМПIЙСКIЯ ГУЛЬНI; унiзе – надпiс 2004.