НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Бацькоўства"

Дата выпуску ў абарачэнне 23 кастрычніка 2012 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятныя манеты "Бацькоўства", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Бацькоўства", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд", з прымяненнем метаду тампадрукавання
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 56 руб. 93 кап.
· у футарале – 63 руб. 93 кап.

інфармацыя аб наяўнасці у касах
Памятныя манеты "Бацькоўства", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Бацькоўства", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 8 руб. 63 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – выява дэкаратыўнай кампазіцыі – стылізаванай малекулы ДНК (дэзаксірыбануклеінавай кіслаты) з Х(ікс)- і У(ігрэк)- храмасомамі па баках, якая выканана ў стылістыцы саломапляцення; пад ёй указаны: злева – год чаканкі (на срэбнай – і проба сплаву), справа – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ ( на медна-нікелевай); уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ.

Рэверс: у цэнтры – выява дзіцяці, якога нясе бусел, унізе – выява вясковай хаты, за якой расце дрэва; унізе па крузе надпіс: БАЦЬКОЎСТВА.