Памятныя манеты "Беларуская чыгунка. 150 гадоў"

Дата выпуску ў абарачэнне: 19 лістапада 2012 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 10 рублёў
  • маса манеты: 16,81 г
  • маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
  • якасць: "пруф-лaйк / анцыркулейтэд", Рэверс манеты аксідзіраван
  • дыяметр: 37 мм
  • тыраж: 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 33 рублі 35 капеек
  • у футарале – 36 рублёў 20 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 20 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 37 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 6 рублёў 90 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – на фоне будынка чыгуначнага вакзала на станцыі "Мінск-Пасажырскі" выява сучаснага электрацягніка серыі "ЭП"; справа – год чаканкі; унізе намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай – і проба сплаву) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ.

Рэверс

у цэнтры – на фоне будынка чыгуначнага вакзала на станцыі "Гродна", пабудаванага ў пачатку 60-х гадоў ХІХ стагоддзя, на чыгуначных пуцях – таварна-пасажырскі паравоз серыі "Г" (выраблены ў Англіі ў перыяд 1860—1865 гг. для С.-Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі). Над цягніком размешчаны надпіс: 150 ГАДОЎ; уверсе па крузе надпіс: БЕЛАРУСКАЯ ЧЫГУНКА.